У Ватыкане агучылі тэму 55-га Сусветнага дня міру
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У паведамленні Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццё чалавека звяртаецца ўвага на кантэкст абрання Францішкам менавіта такой праблематыкі. Ён прапануе “інавацыйнае чытанне” знакаў часу, якое адпавядае патрэбам сённяшняга дня і будучыні і дапаможа супрацьстаяць “новым і старым праблемам”.
У тэксце прэзентацыі тэмы фармулююцца некалькі пытанняў: Як адукацыя і выхаванне могуць стварыць трывалы мір? Ці праца ў свеце больш або менш адпавядае жыццёва важным патрэбам чалавека ў справе справядлівасці і свабоды? Ці пакаленні сапраўды салідарныя паміж сабой? Ці вераць яны ў будучыню? Ці ўдаецца грамадскім лідарам у гэтым кантэксце задаць гарызонт прымірэння?
Сусветны дзень міру быў устаноўлены Паўлам VI у 1967 г. Традыцыйна спачатку абвяшчаецца яго тэма, а ўжо потым, у снежні, публікуецца Пасланне Святога Айца. Яно дасылаецца ў адміністрацыі кіраўнікоў усіх дзяржаў. Лічыцца, што дакумент вызначае дыпламатычную лінію Святога Пасаду на наступны год.