Абвешчана дата беатыфікацыі Яна Паўла І
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Пантыфікат Яна Паўла І (Альбіна Лучані) быў адным з самых кароткіх у гісторыі – ён працягваўся ўсяго 33 дні: з 26 жніўня па 28 верасня 1978 года. 23 лютага 2003 года у італьянскай дыяцэзіі Белуна быў адкрыты беатыфікацыйны працэс гэтага Папы, які завяршыўся 10 лістапада 2006 года перадачай усёй сабранай дакументацыі ў Кангрэгацыю па справах кананізацыі. У лістападзе 2017 года гэта ватыканскае ведамства апублікавала дэкрэт аб гераічнасці цнот Яна Паўла І.
13 жніўня 2021 г. Францішак ухваліў дэкрэт аб прызнанні цуду, здзейсненага праз заступніцтва гэтага Папы. Ён меў месца ў Аргентыне ў 2011 годзе. Выпадак тычыцца навукова невытлумачальнага вылячэння дзяўчынкі ад сур'ёзнай формы энцэфалапатыі.
Ян Павел І стане пятым Рымскім Пантыфікам ХХ стагоддзя, абвешчаным благаслаўлёным, чацвёра з іх – Пій Х, Ян ХХІІІ, Павел VI і Ян Павел ІІ ужо абвешчаны святымі.