Пошук

Кардынал Майкл Чэрны Кардынал Майкл Чэрны 

Новы кіраўнік Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю

Часовым кіраўніком Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека стаў кардынал Майкл Чэрны, паведаміла 23 снежня 2021 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Нагадваецца, што ў жніўні 2016 года папа Францішак абвясціў аб стварэнні Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека шляхам аб’яднання чатырох Папскіх рад. Новая структура пачала дзейнічаць у студзені 2017 года.

На заканчэнне першых пяці гадоў яе працы, паводле статутаў, прынятых ad experimentum, і ў сувязі з вынікамі ацэначнай візітацыі, што праходзіла на працягу мінулага года, кіраўніцтва Дыкастэрыі склала свае паўнамоцтвы.

“Шчыра дзякуючы кардыналу Пітэру Тарксану і яго супрацоўнікам за служэнне, і ў чаканні прызначэння новага кіраўніцтва, Святы Айцец даручыў часовае кіраванне структурай ад 1 студзеня 2022 года кардыналу Майклу Чэрнаму ў якасці прэфекта і сястры Алесандры Смерылі ў якасці сакратара”, - паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.
 

23 снежня 2021, 13:34