Адзін з кіраўнікоў Босніі і Герцагавіны з візітам у Ватыкане
Папа прыняў 17 студзеня 2022 года Жэлька Комшыча, члена Прэзідыума Босніі і Герцагавіны. Палітык сустрэўся таксама з арцыбіскупам Галахерам, Сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Падчас сардэчных перамоў у Дзяржсакратарыяце былі адзначаны добрыя двухбаковыя адносіны. Увага была засяроджана на ўнутранай сітуацыі ў краіне, падкрэслена неабходнасць садзейнічання прававой і сацыяльнай роўнасці ўсіх грамадзян, якія належаць да кожнага з народаў.
Напрыканцы бакі закранулі некаторыя рэгіянальныя пытанні. Размова, між іншым, ішла пра сітуацыю ў краінах Заходніх Балкан і пра пашырэнне Еўрасаюза.
17 студзеня 2022, 11:53