Францішак падчас сустрэчы з Жэлька Комшычам Францішак падчас сустрэчы з Жэлька Комшычам 

Адзін з кіраўнікоў Босніі і Герцагавіны з візітам у Ватыкане

Папа прыняў 17 студзеня 2022 года Жэлька Комшыча, члена Прэзідыума Босніі і Герцагавіны. Палітык сустрэўся таксама з арцыбіскупам Галахерам, Сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сардэчных перамоў у Дзяржсакратарыяце былі адзначаны добрыя двухбаковыя адносіны. Увага была засяроджана на ўнутранай сітуацыі ў краіне, падкрэслена неабходнасць садзейнічання прававой і сацыяльнай роўнасці ўсіх грамадзян, якія належаць да кожнага з народаў.

Напрыканцы бакі закранулі некаторыя рэгіянальныя пытанні. Размова, між іншым, ішла пра сітуацыю ў краінах Заходніх Балкан і пра пашырэнне Еўрасаюза.
 

17 студзеня 2022, 11:53