Францішак падчас прэс-канферэнцыі на борце самалёта. Ілюстрацыйнае фота Францішак падчас прэс-канферэнцыі на борце самалёта. Ілюстрацыйнае фота 

Француз на чале Асацыяцыі журналістаў, акрэдытаваных у Ватыкане

Новым старшынёй Асацыяцыі журналістаў, акрэдытаваных у Ватыкане стаў 36-гадовы Лу Бесмон дэ Сенэвіль, пастаянны карэспандэнт французскага каталіцкага выдання La Croix.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Віцэ-старшынёй стала кіраўнік рымскай рэдакцыі Catholic News Service, інфармацыйнага агенцтва епіскапату ЗША, Сіндзі Вудэн.

Лу Бесмон дэ Сенэвіль пасля вывучэння філасофіі ў Парыжы працягнуў навучанне ў 2006-2008 гадах ва Універсітэцкім цэнтры журналісцкай адукацыі (CUEJ) у Страсбургу. Потым, у 2008-2011 гадах, працаваў на партале euractiv.fr, дзе займаўся еўрапейскай тэматыкай. У 2011 годзе ён далучыўся да рэлігійнага аддзела La Croix, а з 2016 года адказваў за праект Urbi et Orbi Africa. У верасні 2017 года стаў загадчыкам секцыі біяэтыкі. З 31 жніўня 2020 года з'яўляецца пастаянным спецыяльным карэспандэнтам гэтага французскага каталіцкага выдання ў Рыме.
 

20 студзеня 2022, 12:22