Апостальская адгартацыя Апостальская адгартацыя  

Кардынал Грэк: Querida Amazonia працягвае натхняць Касцёл

Генеральны сакратар Сінода Біскупаў кардынал Марыё Грэк скіраваў пасланне ў сувязі з другой гадавінай Апостальскай адгартацыі Querida Amazonia, выдадзенай 2 лютага 2020 года.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Іерарх заўважыў, што дакумент утрымлівае ў сябе два галоўныя элементы: жыццё народаў і абяцанне Касцёла паважаць і ўшаноўваць іх галасы ў пошуку сапраўднага навяртання. “Пілігрымаванне ў гэтым напрамку патрабуе часу: некаторыя зерні яшчэ знаходзяцца на фазе прарастання, іншыя – яшчэ не прынеслі плёнаў, але многія ўжо прараслі, расквітнелі і працягнуць натхняць будучыя пакаленні”, - перакананы іерарх.

Querida Amazonia застаецца “пасланнем любові”, напісаным для Божага народу, якія пілігрымуе па амазонскім рэгіёне, і разам з ім. У той жа час адгартацыяй з’яўляецца прыладай, якая вядзе Касцёл да цэласнага сінадальнага навяртання.

Кардынал Грэк заўважыў, што падчас падрыхтоўкі да Сінода па Амазоніі, Францішак казаў пра тое, што ў цэнтры павінна быць перыферыя. Гэта з’яўляецца актуальным і ў кантэксце актуальнага Сінода, бо “шлях, дзе маргіналізаваныя становяцца крыніцай жыцця – гэта шлях Езуса”.

“Галасы, якія праз непасрэдны ўдзел уздымаюцца з амазонскай тэрыторыі, змяняюць душпастырскую мадэль амазонскага Касцёла, становячыся крыніцай абноўленага жыцця для Касцёла і свету”, - напісаў ён.

Генеральны сакратар Сінода падкрэсліў, што ўвага да галасоў, якія ўздымаюцца з гэтай тэрыторыі, умацавала Касцёл і дазволіла “вучням Хрыста яшчэ больш стаць галоўнымі дзеючымі асобамі сваёй гісторыі”. “Сёння больш немагчыма казаць пра сінадальнасць без канкрэтнага ўдзелу святога вернага Божага люду”, - дадаў ён. “Подых Святога Духа, які нараджаецца з прысутнасці Хрыста ў амазонскім Касцёле, працягвае натхняць нас і правакаваць нас праз надзвычайны паток многіх плёнаў і дароў”, - падкрэсліў Генеральны сакратар Сінода Біскупаў.

 

05 лютага 2022, 11:08