Кардынал Гішот: братэрства – гэта не новая ўсеагульная рэлігія
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу прыняў удзел у святкаванні Сусветнага дня братэрства на выставе Expo 2020 у Дубаі. Ён падкрэсліў, што Дакумент аб чалавечым братэрстве Францішка і Вялікага імама Эль-Таеба – гэта не карта з вызначанай мэтай, а абавязацельства, якое трэба рэалізоўваць кожны дзень, разам працуючы на карысць агульнага дабра, гэта паступовы ўклад разам з іншымі вернікамі і людзьмі добрай волі ў аздараўленне параненага свету. Папскі дэлегат лічыць, што ў цэлым паслядоўнікі іншых рэлігій разумеюць важнасць паслання братэрства.
Як Папская рада, мы бачым, што трэба ісці да тых сацыяльных груп, дзе рана глыбейшая, дзе большая патрэба ў вылячэнні. Мы павінны ісці туды, дзе прысутнічаюць крызіс міграцыі, беднасць і няроўнасць. Гэта патрабуе супрацоўніцтва ўсяго чалавецтва, - патлумачыў кардынал Аюса Гішот.