Абнародаваны дэвіз і лагатып візіту Папы ў ДРК
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Зала Друку Святога Пасаду апублікавала таксама лагатып візіту. На ім – выява карты афрыканскай краіны, контуры якой маюць колеры нацыянальнага сцяга. Жоўты сімвалізуе багацце Дэмакратычнай Рэспублікі Конга – фауну і флору; чырвоны – кроў мучанікаў; сіні візуалізуе самае гарачае жаданне кожнага кангалезца – мір. Унутры карты прадстаўлены элементы мясцовай біяразнастайнасці.
У левай частцы лагатыпа намаляваны сіні крыж, сімвал адданасці народа Маці Божай Кангалезскай. Тры асобы пад крыжам абазначаюць адзінства мужчын і жанчын, дарослых і дзяцей, якія жадаюць дасягнуць такога братэрства, якое можа падарыць толькі Бог.
У цэнтры – паміж крыжам і картай Конга – партрэт папы Францішка, які благаслаўляе ўсіх жыхароў афрыканскай краіны.