Дэвіз і лагатып візіту Папы ў ДРК Дэвіз і лагатып візіту Папы ў ДРК 

Абнародаваны дэвіз і лагатып візіту Папы ў ДРК

“Усе прымірыліся ў Езусе Хрысце”: так гучыць дэвіз Апостальскага падарожжа Францішка ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга. Ён будзе занаходзіцца там з 2 па 5 ліпеня 2022 года і наведае Кіншасу і Гома.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Зала Друку Святога Пасаду апублікавала таксама лагатып візіту. На ім – выява карты афрыканскай краіны, контуры якой маюць колеры нацыянальнага сцяга. Жоўты сімвалізуе багацце Дэмакратычнай Рэспублікі Конга – фауну і флору; чырвоны – кроў мучанікаў; сіні візуалізуе самае гарачае жаданне кожнага кангалезца – мір. Унутры карты прадстаўлены элементы мясцовай біяразнастайнасці.

У левай частцы лагатыпа намаляваны сіні крыж, сімвал адданасці народа Маці Божай Кангалезскай. Тры асобы пад крыжам абазначаюць адзінства мужчын і жанчын, дарослых і дзяцей, якія жадаюць дасягнуць такога братэрства, якое можа падарыць толькі Бог.

У цэнтры – паміж крыжам і картай Конга – партрэт папы Францішка, які благаслаўляе ўсіх жыхароў афрыканскай краіны.
 

15 сакавіка 2022, 10:52