Кардынал Чэрны ў Венгрыі Кардынал Чэрны ў Венгрыі 

Кардынал Чэрны сярод украінскіх бежанцаў у Венгрыі

Кардынал Майкл Чэрны распачаў сваю місію ў якасці пасланніка Папы сярод украінскіх бежанцаў, якія апынуліся ў Венгрыі. 8 сакавіка 2022 года іерарх прыбыў у Будапешт, адкуль накіраваўся на мяжу з Украінай.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Маё падарожжа з’яўляецца падарожжам малітвы, прароцтва і асуджэння”, - падкрэсліў часовы прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека ў артыкуле для італьянскага выдання Aggiornamenti Sociali. Кардынал выказаў надзею на тое, што зможа трапіць таксама на тэрыторыю Украіны, але, паводле яго слоў, “гэта залежыць ад развіцця сітуацыі”.

Ватыканскі іерарх заўважыў, што яго місія здзяйсняецца згода са словамі Святога Айца пра тое, што Апостальская Сталіца “гатова рабіць усё магчымае, каб служыць міру”. Ён прызнаўся, што будзе несці людзям, якія пакутуюць ад вайны, а таксама тым, хто ім дапамагае, блізкасць Папы і ўсяго хрысціянскага народа.

Звяртаючы ўвагу на вялікую колькасць бежанцаў з Украіны, прэфект заўважыў, што на жаль, “пачала дзейнічаць машына гандлю людзьмі” і “кантрабанды мігрантаў”, што дадаецца да драмы вайны. Місія ватыканскай дэлегацыі прадугледжвае таксама ўвагу да гэтай праблематыкі, - падкрэсліў кардынал Чэрны.
 

09 сакавіка 2022, 12:16