Спецпасланнік Святога Айца сустрэўся з духавенствам у Закарпацці
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Кожны з мясцовых іерархаў і грамадскіх лідараў падзяліўся сваім досведам: як балючым, звязаным з вайной, так і добрым, які тычыцца ўзаемнай дапамогі, якую Украіна спазнае на розных узроўнях.
Украінскія біскупы звярнуліся да ватыканскага прэфекта, просячы, каб Папа зрабіў усё, што ў яго сілах, дзеля завяршэння вайны. Кардынал Чэрны пераказаў благаслаўленне Святога Айца, запэўніваючы, што “Украіну падтрымлівае ўвесь хрысціянскі свет, які моліцца аб заканчэнні вайны”.
Часовы прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека пракаментаваў таксама расійскі авіяўдар па бальніцы ў Марыупалі. “Бамбардзіроўка і шпіталь – ужо гэтыя два словы ў адным сказе выклікаюць жах. А калі потым чытаеш “педыятрычны”... Кардынал Паралін мае рацыю – гэта непрымальна! Неабходна спыніць гэтыя напады на мірнае насельніцтва”, - дадаў ён.