Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Спецпасланнік Святога Айца сустрэўся з духавенствам у Закарпацці

Кардынал Майкл Чэрны, спецыяльны пасланнік Святога Айца ва Украіне, прыбыў у горад Бэрэгавэ ў Закарпацці. Ён сустрэўся з біскупамі і святарамі розных канфесій, а таксама з прадстаўнікамі ўладаў гэтага рэгіёну.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Кожны з мясцовых іерархаў і грамадскіх лідараў падзяліўся сваім досведам: як балючым, звязаным з вайной, так і добрым, які тычыцца ўзаемнай дапамогі, якую Украіна спазнае на розных узроўнях.

Украінскія біскупы звярнуліся да ватыканскага прэфекта, просячы, каб Папа зрабіў усё, што ў яго сілах, дзеля завяршэння вайны. Кардынал Чэрны пераказаў благаслаўленне Святога Айца, запэўніваючы, што “Украіну падтрымлівае ўвесь хрысціянскі свет, які моліцца аб заканчэнні вайны”.

Часовы прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека пракаментаваў таксама расійскі авіяўдар па бальніцы ў Марыупалі. “Бамбардзіроўка і шпіталь – ужо гэтыя два словы ў адным сказе выклікаюць жах. А калі потым чытаеш “педыятрычны”... Кардынал Паралін мае рацыю – гэта непрымальна! Неабходна спыніць гэтыя напады на мірнае насельніцтва”, - дадаў ён.
 

10 сакавіка 2022, 12:09