Эдуард Хегер падчас сустрэчы з Францішкам Эдуард Хегер падчас сустрэчы з Францішкам 

Прэм’ер Славакіі з візітам у Ватыкане

14 сакавіка 2022 года Папа прыняў на аўдыенцыі Эдуарда Хегера, прэм'ер-міністра Славацкай Рэспублікі, які пасля сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П'етра Паралінам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сардэчных размоў у Дзяржаўным сакратарыяце было згадана Апостальскае падарожжа Францішка ў Славакію ў верасні 2021 года, таксама было выказана задавальненне добрымі двухбаковымі адносінамі і роляй Касцёла ў грамадстве.

У працяг перамоў была дэталёва разгледжана вайна ва Украіне і яе ўплыў на рэгіянальны і міжнародны кантэкст, асаблівую ўвагу бакі прысвяцілі гуманітарнай сітуацыі і прыёму бежанцаў.
 

14 сакавіка 2022, 12:20