Прэзідэнт Лівана ў Ватыкане
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Падчас сардэчных перамоў у Дзяржсакратарыяце была падкрэслена важнасць добрых дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Ліванам, 75-годдзе якіх прыпадае на гэты год. Абмяркоўваліся асноўныя сацыяльна-эканамічныя праблемы Лівана і становішча бежанцаў, якім патрабуецца дапамога міжнароднай супольнасці, будучыя парламенцкія выбары і неабходныя рэформы, якія маглі б спрыяць умацаванню мірнага суіснавання паміж рознымі рэлігіямі ўнутры краіны. Таксама згадваліся катастрафічныя наступствы выбуху ў порце Бейрута 4 жніўня 2020 года.
Кіраўніка ліванскай дзяржавы суправаджалі міністр замежных спраў Абдала Бу Хабіб і пасол Лівана пры Святым Пасадзе Фарыд эль-Хазэн.
Пасля прыбыцця ў Рым Мішэль Аун абвясціў аб сваім жаданні запрасіць Францішка наведаць Ліван.