Кардынал Сандры падчас малітвы за мір для Украіны ў саборы святых Сергія і Вакха ў Рыме Кардынал Сандры падчас малітвы за мір для Украіны ў саборы святых Сергія і Вакха ў Рыме 

Кардынал Сандры: супраць вайны ў нас ёсць зброя пакоры і малітвы

Перад абліччам “такой ганьбы для чалавецтва, як неабгрунтаванае ўварванне Расійскай Федэрацыі ва Украіну, адзіная зброя, якую маюць хрысціяне, – гэта малітва”, - заявіў кардынал Леанарда Сандры.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў 2 сакавіка 2022 года ўдзельнічаў у малітве за мір для Украіны ў грэка-каталіцкім саборы святых Сергія і Вакха ў Рыме.

“Многія ўкраінцы цяпер бягуць ад вайны, пакутуюць ад бамбардзіровак і разлукі з блізкімі, нясуць у сэрцы вялізны, невыносны боль маці, бацькоў, салдат”, - сказаў іерарх.

Кардынал Сандры падкрэсліў, што супраць гэтай вайны ў хрысціян няма ні слоў, ні ракет, ні вінтовак, ні танкаў, ні сілы насілля, якое хоча любой цаной навязаць сваю волю, ёсць “сіла пакоры тых, хто церпіць пагарду свету і магутных зямлі” і моц малітвы. Ён запэўніў, што ўвесь Каталіцкі Касцёл пакутуем разам з украінцамі і “прапануе ім свае сціплыя рукі братэрскай любові”.
 

03 сакавіка 2022, 11:11