Украінскія бежанцы ў Малдове Украінскія бежанцы ў Малдове 

У Ватыкане пройдзе збор прадуктаў і лекаў для жыхароў Украіны

У Ватыкане пройдзе надзвычайны збор прадуктаў і лекаў для насельніцтва Украіны, якое пакутуе ад вайны. Некалькі дзён таму першы груз з медыцынскімі матэрыяламі ад Папы ўжо накіраваўся ў Львоў.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Дабрачынная ініцыятыва, якую праводзіць Апостальская элемазінарыя, павінна стаць яшчэ адным канкрэтным знакам блізкасці Францішка і Святога Пасаду да ўсіх, хто пакутуе ад вайны ва Украіне. У закліку, скіраваным да ўсіх структур Апостальскай Сталіцы, гаворыцца, што 7 сакавіка 2022 года ватыканскія работнікі могуць прыносіць прадукты харчавання і медыкаменты на плошчу перад Палацам губернатарата, дзе іх будуць чакаць спецыяльныя фургоны.

Гуманітарная дапамога будзе як мага хутчэй дастаўлена жыхарам Украіны ў супрацоўніцтве з Цэнтрам збору дапамогі, які дзейнічае пры ўкраінскай грэка-каталіцкай базыліцы святой Сафіі ў Рыме.

Акрамя таго, ватыканская педыятрычная бальніца Bambino Gesù вылучыла дваццаць месцаў для анкалагічных хворых з Украіны. Першы маленькі пацыент быў дастаўлены ў Рым некалькі дзён таму.
 

05 сакавіка 2022, 11:14