Кардынал Краеўскі пракаментаваў магчымую паездку Папы ў Кіеў
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Іерарх падзякаваў Святому Айцу за тое, што ён адправіў яго ў разбураную вайной краіну падчас Вялікага тыдня і Вялікадня. Ён прызнаўся, што адчуў маштабы трагедыі, выкліканай вялізнасцю бесперапыннага зла. Ён бачыў шмат безыменных забітых людзей і маліліся ў месцах пакут і разбурэнняў.
“Уваскрасенне – гэта не толькі абяцанне, але абсалютная ўпэўненасць”, - заўважыў кардынал Краеўскі, падкрэсліваючы, што крыж Езуса здольны перамагчы тое, што Папа называе “логікай Каіна”. Іерарх нагадаў, што Украіне сёння вельмі патрэбна салідарнасць, і свет не можа адвярнуцца ад гэтай драмы.
На пытанне, ці можа яго візіт у Кіеў стаць прэлюдыяй да папскай паездкі ва Украіну, кардынал Краеўскі заявіў, што сувязі паміж гэтымі падзеямі няма. Ён нагадаў словы Францішка аб тым, што вывучаюцца ўсе магчымасці арганізацыі такой пілігрымкі, якая, як адзначыў папскі пасланнік, для Пантыфіка мае вялікае значэнне.