Нунцый у Кіеве: калі падаюць бомбы, візіт Папы ажыццявіць цяжка
Кожны дзень Францішак задаецца пытаннем, што будзе найбольш мэтазгодным у пытанні яго візіту ў Кіеў, і мы не ведаем, якім будзе рашэнне Папы, - адзначыў Апостальскі нунцый ва Украіне
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Арцыбіскуп Вісвальдас Кульбокас патлумачыў, што ажыццяўленне такой “малітоўнай” пілігрымкі застаецца складаным з меркаванняў бяспекі пытаннем. Ён нагадаў пра нядаўнюю бамбёжку Кіева падчас знаходжання ў горадзе Генеральнага сакратара ААН.
У інтэрв'ю італьянскаму тэлеканалу SkyTg24 іерарх прызнаў, што існуе ідэя папскай “паездкі ў месцы пакут” ва Украіне, але яна таксама застаецца “тэхнічна складанай для рэалізацыі”, затратнай для Францішка з фізічнага пункту гледжання, фінансава каштоўнай. Аднак такое падарожжа можа стаць сапраўды нечым “значным”.
Папскі дыпламат паведаміў, што знаходзіцца на пастаяннай сувязі кардыналам Дзяржсакратаром П'етра Паралінам і яго супрацоўнікамі.
30 красавіка 2022, 10:51