Францішак з Джозэфам Сайманам Донэлі Францішак з Джозэфам Сайманам Донэлі 

Папа прыняў новага пасла ЗША

11 красавіка 2022 года ў Апостальскім палацы ў Ватыкане Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі новага пасла ЗША пры Святым Пасадзе Джозэфа Саймана Донэлі. Нагодай стала ўручэнне даверчых грамат.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

67-гадовы амерыканскі палітык і адвакат з 2007 па 2013 гады быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ЗША. У 2013 увайшоў у Сенат ад Дэмакратычнай партыі. Пасля завяршэння палітычнай кар’еры стаў прафесарам Універсітэта Нотр-Дам, які некалі сам скончыў.

Злучаныя Штаты ўстанавілі поўныя дыпламатычныя адносіны са Святым Пасадам у 1984 годзе, падчас прэзідэнцтва Рональда Рэйгана. Донэлі стане дванаццатым паслом краіны ў Ватыкане.

15 студзеня 2022 года Францішак прыняў з развітальным візітам Калісту Гінгрыч, якая прадстаўляла ЗША з 2017 года.
 

12 красавіка 2022, 10:44