Кардынал П'етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота Кардынал П'етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота 

Кардынал Паралін: мы чакаем сігналу ад Масквы для дыялогу

Кардынал П’етра Паралін пацвердзіў жаданне Святога Айца асабіста сустрэцца з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным для спынення канфлікта ва Украіне.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Дзяржаўны сакратар заўважыў, што Францішак гатовы паляцець у Маскву, а Святы Пасад – зрабіць усё магчымае, каб спыніць вайну ва Украіне; чакаецца толькі знак адкрытасці з боку Расійскай Федэрацыі. Кардынал Паралін заявіў пра гэта на палях прэзентацыі кнігі Чэзарэ Канананці Экскамуніка камуністаў. Галоўныя дзеючыя асобы і перадгісторыя ў рассакрэчаных дакументах Святой Канцылярыі (La scomunica ai comunisti. Protagonisti e retroscena nelle carte desecretate del Sant'Offizio), якая прайшла 4 мая 2022 года ў Рыме.

Адказваючы на пытанне журналістаў, якія прасілі пракаментаваць нядаўняе інтэрв’ю Папы італьянскаму выданню Corriere della sera, ватыканскі іерарх сказаў: “Я лічу, што на дадзены момант не прадбачыцца іншых крокаў: Святы Айцец выказаў гатоўнасць паехаць у Маскву, каб асабіста сустрэцца з Прэзідэнтам Пуціным. Мы чакаем, калі нам адкажуць, чаго яны жадаюць і што намераны рабіць. Я не думаю, што з боку Святога Айца будуць нейкія яшчэ дадатковыя крокі, акрамя гэтага”.
 

05 мая 2022, 12:11