Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане сабраліся барацьбіты з гандлем людзьмі

У Ватыкане праходзіць першая пасля пандэміі канферэнцыя Групы святой Марты (Santa Marta Group) – арганізацыі, якая аб'ядноўвае прадстаўнікоў Касцёла і спецслужбаў, якія займаюцца барацьбой з гандлем людзьмі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Міжнародная канферэнцыя праходзіць без удзелу СМІ ў сувязі з канфідэнцыяльнымі аспектамі супрацоўніцтва з ахвярамі гандлю людзьмі і барацьбы з гэтым феноменам. Яе тэма: Ініцыятывы па спыненні сучаснага рабства – ад намеру да дзеяння.

У Ватыкан прыехалі каля 60 біскупаў, духавенства, якое займаецца аказаннем дапамогі ахвярам сучаснага рабства, а таксама прадстаўнікі службаў і арганізацый, што прадухіляюць гэтую практыку і яе наступствы.

Santa Marta Group была створана ў 2014 годзе па ініцыятыве Прымаса Англіі, кардынала Вінцэнта Нікалса і з натхнення папы Францішка, які неаднаразова называў гандаль людзьмі злачынствам супраць чалавечнасці і ранай на целе Хрыста. Мэта арганізацыі – падтрымка сумеснай дзейнасці і абмену вопытам паміж прадстаўнікамі Касцёла, арганізацыямі дапамогі і спецслужбамі, якія займаюцца як супрацьдзеяннем заганнай практыцы, так і аказаннем дапамогі яе ахвярам, якіх па ўсім свеце налічваецца толькі па афіцыйных даных каля 40 мільёнаў.
 

18 мая 2022, 11:03