Ватыканскі іерарх: рэформа Рымскай курыі пад знакам камуніі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Біскуп Хуан Ігнасіа Арыета адзначыў, што Praedicate Evangelium, якая ўступіла ў сілу 5 чэрвеня 2022 года, утрымлівае канцэпцыю Рымскай курыі як установы на службе Папы, якая дапамагае кіраваць паўсюдным Касцёлам.
Прынцыпы арганізацыі Курыі ляжаць у трох аспектах, якія можна прачытаць у ключы камуніі. Першым з іх з'яўляецца служэнне Пантыфіку. Другім – служэнне епіскапату, Касцёлу і пастырам паўсюднага Касцёла, што адбываецца ў лучнасці з імі, у дыялогу, у слуханні і ў сумесным вырашэнні праблем. Трэцім – еднасць паміж тымі, хто працуе ў самой Курыі: гаворка ідзе пра сумесную працу, слуханне адно аднаго, супольнае абмеркаванне, выкананне пастаўленых задач найлепшым чынам.
“Адна з асаблівасцей гэтай рэформы ў тым, што яна арыентуецца не толькі на арганізацыйную схему, на штат супрацоўнікаў, але перш за ўсё вызначае стыль кіравання, спосаб вядзення спраў. Гаворка ідзе заўсёды пра неабходнасць вырашэння праблем, за якія адказваюць дыкастэрыі, у дыялогу і ў дыскусіях з епіскапатам, у асноўным з біскупскімі канферэнцыямі, у пастырскім і супольным стылі. Гэта ў пэўным сэнсе пастаянны выклік, у метадах працы, у спосабе рэфлексіі, які прыносіць узаемнае ўзбагачэнне, таму што ў гэтай дыскусіі паміж Курыяй і светам развіваецца ўменне кіравання і служэння ва ўніверсальных катэгорыях”, - падкрэсліў біскуп Арыета.