Praedicate-evangelium-1.jpg

Дыстанцыйнае пасяджэнне Рады кардыналаў

21 чэрвеня 2022 года ў другой палове дня праходзіла анлайн-пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кардыналы Оскар Радрыгес Марадзьяга, Рэйнхард Маркс, Шон Патрык О'Мэлі, Освальд Грасіас і Фрыдалін Амбонга Бесунгу спалучыліся па інтэрнэту са сваіх краін, у той час як кардыналы П'етра Паралін і Джузэпэ Бэртэла – з Ватыкана. Францішак выйшаў на сувязь з сваёй рэзідэнцыі – ватыканскага Дома святой Марты.

Пасля таго, як удзельнікі выказалі свае думкі адносна прымянення новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі, праца Рады засяродзілася на некаторых арганізацыйных і тэматычных аспектах сустрэчы ўсіх кардыналаў, запланаванай на 29-30 жніўня 2022 года – яна таксама будзе прысвечана дакументу Praedicate Evangelium.

Анлайн-сустрэча была кароткай і працягвалася каля гадзіны. Наступнае пасяджэнне Рады кардыналаў запланавана на верасень.
 

23 чэрвеня 2022, 11:56