Кардынал: інвалідная каляска не абмяжоўвае працу Францішка
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У інтэрв’ю, апублікаваным аргентынскім выданнем La Nacion, прэфект ватыканскай Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця сказаў: “Каб быць Папам і кіраваць, трэба мець галаву, а не ногі”.
Іерарх спаслаўся на гісторыю Злучаных Штатаў, дзе, напрыклад, Франклін Рузвельт чатыры разы абіраўся на вышэйшую дзяржаўную пасаду, знаходзячыся ў інваліднай калясцы. 32-і амерыканскі прэзідэнт хварэў на поліяміэліт. Ён нагадаў, што Ян Павел II таксама выкарыстоўваў інвалідную каляску або аналагічны сродак перамяшчэння.
“Такім чынам, за чуткамі ў СМІ аб адстаўцы Францішка можа хавацца выяўленне жадання тых, каму ён не падабаецца”, - лічыць амерыканскі іерарх.
У апошнія тыдні Пантыфік з’яўляецца на публічных мерапрыемствах у інваліднай калясцы. Ён праходзіць тэрапію, звязаную з болем у калене, таму ўрачы рэкамендавалі свайму пацыенту адмовіцца ад нагрузак на ногі.