Папа падчас сустрэчы з дзецьмі ў Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота Папа падчас сустрэчы з дзецьмі ў Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік сустрэнецца з дзецьмі з Украіны

Пасля двухгадовага перапынку ў Ватыкан вяртаецца ініцыятыва Дзіцячы панадворак, у рамках якой Папа сустракаецца з дзецьмі, што знаходзяцца ў цяжкім сацыяльным становішчы. Сёлета сярод іх будуць уцекачы з Украіны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сустрэча пройдзе ў суботу, 4 чэрвеня 2022 года. Францішак прыме групу каля 160 дзяцей – выхаванцаў цэнтра для слабавідушчых Sant'Alessio - Margherita di Savoia. Да іх далучацца дзеці-бежанцы з Украіны, якія знайшлі прытулак у рымскай грэка-каталіцкай парафіі святой Сафіі. Францішак прыме дзіцячую дэлегацыю ва ўнутраным дворыку святога Дамаса ў Апостальскім палацы.

Дзіцячы панадворак з’яўляецца часткай больш шырокага праекта Панадворак язычнікаў – цыкла мерапрыемстваў, накіраваных на дыялог паміж вернікамі і няверуючымі, а таксама на садзейнічанне інтэграцыі, сацыяльнай інклюзіі і барацьбу з дыскрымінацыяй і прадузятасцю. Каардынацыяй ініцыятывы займаецца Папская рада па культуры.
 

01 чэрвеня 2022, 12:31