Дзяржсакратар паедзе ў Конга і Паўднёвы Судан
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Пасля таго, як Яго Святасць Францішак адклаў апостальскае падарожжа ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга і Паўднёвы Судан, ён вырашыў накіраваць Дзяржсакратара, кардынала П’етра Параліна ў Кіншасу і Джубу, каб прадэманстраваць сваю блізкасць да дарагіх народаў Конга і Паўднёвага Судана. Візіт пройдзе з 1 па 8 ліпеня 2022 года”, - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
Нагадаем, Пантыфік адклаў сваю паездку ў Афрыку па просьбе медыкаў, якія лічаць, што яна можа паставіць пад пагрозу вынікі тэрапіі каленнага суставу. Падчас запланаванага на 2-7 ліпеня 2022 года візіту ён павінен быў наведаць Кіншасу і Гому ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, а таксама Джубу, сталіцу Паўднёвага Судана, куды ён планаваў прыбыць з міратворчай місіяй разам з Архіепіскапам Кентэрберыйскім Джасцінам Уэлбі і кіраўніком Царквы Шатландыі Джымам Уолесам.