Ватыканскі памятны медаль, прысвечаны Украіне Ватыканскі памятны медаль, прысвечаны Украіне 

Ватыкан: прададзена 3 тысячы медалёў, прысвечаных Украіне

Вялікім попытам сярод калекцыянераў і вернікаў карыстаецца памятны срэбраны медаль, прысвечаны Украіне, які быў распрацаваны Філатэлістычна-нумізматычным аддзелам Ватыкана.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Амаль усе 3 тысячы медалёў “Мір ва Украіне” былі прададзены за некалькі тыдняў. У рамках дадатковай эмісіі плануецца выпуск чарговых 2 тысяч медалёў. Увесь даход ад іх продажу будзе перададзены на дапамогу ўкраінскаму насельніцтву, якое пакутуе ад вайны.

Кіраўнік Філатэлістычна-нумізматычнага аддзела Маўра Аліўеры расказаў Vatican News, што медаль, прызначаны для збору сродкаў на дабрачынную ініцыятыву, выпускаецца ў Ватыкане ўпершыню. Ён выказаў спадзяванне на тое, што больш такіх нагодаў узнікаць не будзе.

Аліўеры адзначыў, што запыты на набыццё медаля надыходзяць з розных краін свету, у тым ліку дзясяткі з самой Украіны, куды пакуль вельмі цяжка арганізаваць дастаўку. На цяперашні момант медаль можна набыць толькі асабіста ў Ватыкане, але хутка пачне дзейнаць анлайн-продаж. 

Кошт медаля – 50 еўра. Яго дызайн распрацавалі дзве італьянскія мастачкі: Арыета Росі і Даніэла Лонга. На ім змешчаны выявы трох людзей – маладой маці, дзяўчынкі і бабулі, якія бягуць з горада, разбуранага бомбамі; уверсе лацінскімі і кірылічнымі літарамі напісана: Pax – Mир. На аверсе медаля – голуб міру, унізе – герб папы Францішка і словы з малітвы, якую ён прачытаў падчас агульнай аўдыенцыі 16 сакавіка 2022 года, заклікаючы да міласэрнасці адносна кожнага чалавека, які, як і Хрыстус, пакутуе ад вайны.

 

13 чэрвеня 2022, 09:21