Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Рашэнне Папы: абмежаванні ў стварэнні манаскіх супольнасцей

Пантыфік прыняў рашэнне, што дыяцэзіяльны біскуп павінен атрымаць згоду Святога Пасаду, перш чым выдаць дэкрэт аб стварэнні грамадскага аб’яднання вернікаў, якое ў будучыні павінна стаць манаскім інстытутам.

Ян Глінскі - Vatican News

Святы Айцец зацвердзіў гэтую пастанову падчас аўдыенцыі 7 лютага 2022 года для прэфекта Дыкастэрыі па справах кансэкраванага жыцця кардынала Жоао Браз дэ Авіса і яе сакратара арцыбіскупа Хасэ Радрыгеса Карбальё.

“Дыяцэзіяльны біскуп, перад тым як устанавіць дэкрэтам грамадскае аб’яднанне вернікаў, якое ў будучым стане інстытутам кансэкраванага жыцця або таварыствам апостальскага жыцця паводле дыяцэзіяльнага права, павінен атрымаць пісьмовую згоду Дыкастэрыі па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця”, - гаворыцца ў папскім рэскрыпце.

Францішак таксама прадпісаў, каб рэскрыпт быў абнародаваны ў L'Osservatore Romano і такім чынам адразу ўступіў у сілу, што і адбылося 15 чэрвеня 2022 года.
 

17 чэрвеня 2022, 10:32