Ватыкан: даход ад продажу памятнага медаля – на дапамогу Украіне
Ватыкан падрыхтаваў адмысловы памятны медаль, прысвечаны Украіне. Як паведамляе на сваім сайце Філатэлістычна-нумізматычны аддзел, увесь даход будзе перададзены на дапамогу насельніцтву краіны, якое пакутуе ад вайны.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Набыць медаль за 50 еўра можна будзе толькі асабіста, анлайн-продажу не будзе.
На ім змешчаны выявы трох людзей – маладой маці, дзяўчынкі і бабулі, якія бягуць з горада, разбуранага бомбамі; уверсе лацінскімі і кірылічнымі літарамі напісана: Pax - Mир. На аверсе медаля – голуб міру, унізе – герб папы Францішка і словы з малітвы, якую ён прачытаў падчас агульнай аўдыенцыі 16 сакавіка 2022 года, заклікаючы да міласэрнасці адносна кожнага чалавека, які, як і Хрыстус, пакутуе ад вайны.
04 чэрвеня 2022, 11:03