Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер і Майк Пампэа. Ілюстрацыйнае фота Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер і Майк Пампэа. Ілюстрацыйнае фота 

Прадстаўнік дыпламатыі Святога Пасаду: маем добрыя адносіны з ЗША

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер адзначыў, што кантакты Святым Пасад і адміністрацыяй Джо Байдэна з’яўляюцца частымі, асабліва праз пасольства Злучаных Штатаў пры Апостальскай Сталіцы.

Ян Глінскі - Vatican News

“Яны прыходзяць да нас і распавядаюць над чым працуюць, а мы, вядома, пазначаем гэтыя рэчы і каментуем. Часам мы не заўсёды адказваем так, як яны гэтага хацелі б”, - падзяліўся Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі ў інтэрв’ю езуіцкаму выданню America.

Ватыканскі іерарх даў добрую ацэнку гэтым адносінам, назваўшы іх вельмі пазітыўнымі і адкрытымі. У гэтых двухбаковых адносінах часта ўзнікаюць розныя погляды, але ў той жа час існуе і жаданне імі абменьвацца, дадаў ён.

“Звернем увагу на пытанне міграцыі, вельмі важнае для Злучаных Штатаў Амерыкі, а таксама для Цэнтральнай Амерыкі, – працягваў арцыбіскуп Галахер. – Мы хацелі б бачыць больш пазітыўны падыход. А Злучаныя Штаты будуць бараніць сваю пазіцыю, кажучы: “ЗША надзвычай шчодрыя ў сваёй міграцыйнай палітыцы”. Падобна як многія часткі свету маюць сёння, што зразумела, вялікія праблемы з неўпарадкаванай міграцыяй”.

“Часам мы выказваем занепакоенасць тым, як ставяцца да людзей, – сцвердзіў іерарх, нагадаўшы пра выпадкі дэпартацыі мігрантаў. – Нам вельмі цяжка зразумець гэтую сітуацыю”.
 

22 ліпеня 2022, 09:02