Пошук

Галоўная сядзіба Інстытута рэлігійных спраў Галоўная сядзіба Інстытута рэлігійных спраў  

Усёй рухомай маёмасцю Святога Пасаду будзе кіраваць IOR

Ад гэтага часу Інстытут рэлігійных спраў будзе мець выключную юрысдыкцыю па кіраванні актывамі і стане дэпазітарыем усіх рухомых актываў Святога Пасаду і звязаных з ім устаноў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гэта пастанова гучыць у новым рэскрыпце папы Францішка, апублікаваным 23 жніўня 2022 года ў L'Osservatore Romano. Структуры Святога Пасаду і звязаныя з ім арганізацыі павінны перадаць IOR усе фінансавыя актывы і ліквіднасць.

Аўтар сцвярджае, што дакумент “носіць характар аўтэнтычнай інтэрпрэтацыі дзеючых палажэнняў і мае цвёрдую і ўстойлівую сілу, нягледзячы на ўсё, што яму супярэчыць, нават калі яно папярэднічае рэскрыпту або канкрэтным чынам адносіцца да адмысловых рэчаў”.

Цэнтральным пунктам папскага тэксту з’яўляецца спасылка на 219-ы артыкул 3-га параграфа новай Канстытуцыі Praedicate Evangelium, які трэба інтэрпрэтаваць такім чынам: “дзейнасць распарадчыка маёмасцю і дэпазітарыя рухомай маёмасці Святога Пасаду і звязаных з Святым Пасадам устаноў з'яўляецца выключнай адказнасцю Інстытута рэлігійных спраў”.

Па гэтай прычыне структуры Святога Пасаду і звязаныя з ім установы, “якія з'яўляюцца трымальнікамі фінансавых актываў і ліквіднасці, калі яны не знаходзяцца ў распараджэнні Інстытута рэлігійных спраў, павінны праінфармаваць яго і перадаць іх яму як мага хутчэй на працягу 30 дзён, пачынаючы з 1 верасня 2022 года”.

Папскі рэскрыпт уступае ў сілу неадкладна, пасля яго публікацыі ў газеце Святога Пасаду.
 

23 жніўня 2022, 12:40