Усёй рухомай маёмасцю Святога Пасаду будзе кіраваць IOR
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Гэта пастанова гучыць у новым рэскрыпце папы Францішка, апублікаваным 23 жніўня 2022 года ў L'Osservatore Romano. Структуры Святога Пасаду і звязаныя з ім арганізацыі павінны перадаць IOR усе фінансавыя актывы і ліквіднасць.
Аўтар сцвярджае, што дакумент “носіць характар аўтэнтычнай інтэрпрэтацыі дзеючых палажэнняў і мае цвёрдую і ўстойлівую сілу, нягледзячы на ўсё, што яму супярэчыць, нават калі яно папярэднічае рэскрыпту або канкрэтным чынам адносіцца да адмысловых рэчаў”.
Цэнтральным пунктам папскага тэксту з’яўляецца спасылка на 219-ы артыкул 3-га параграфа новай Канстытуцыі Praedicate Evangelium, які трэба інтэрпрэтаваць такім чынам: “дзейнасць распарадчыка маёмасцю і дэпазітарыя рухомай маёмасці Святога Пасаду і звязаных з Святым Пасадам устаноў з'яўляецца выключнай адказнасцю Інстытута рэлігійных спраў”.
Па гэтай прычыне структуры Святога Пасаду і звязаныя з ім установы, “якія з'яўляюцца трымальнікамі фінансавых актываў і ліквіднасці, калі яны не знаходзяцца ў распараджэнні Інстытута рэлігійных спраў, павінны праінфармаваць яго і перадаць іх яму як мага хутчэй на працягу 30 дзён, пачынаючы з 1 верасня 2022 года”.
Папскі рэскрыпт уступае ў сілу неадкладна, пасля яго публікацыі ў газеце Святога Пасаду.