Кардынал Курт Кох Кардынал Курт Кох 

Кардынал Кох: сустрэча ў Казахстане – пошук шляхоў дыялогу

Сустрэча ў Казахстане важная з экуменічнага і міжрэлігійнага пункту гледжання, бо з’яўляцца пошукам шляхоў дыялогу, - заўважыў у інтэрв’ю Vatican News кардынал Курт Кох.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Старшыня ватыканскай Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству суправаджае Святога Айца ў яго падарожжы ў Нур-Султан з нагоды VII З’езда лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій. Гаворачы пра тэму форума іерарх нагадаў, што яшчэ Ян Павел ІІ і Бэнэдыкт XVI актыўна спрыялі міжрэлігійнаму дыялогу дзеля міру.

Кардынал Кох адзначыў, што малітоўныя сустрэчы, якія з 1986 года праводзяцца ў Асізі, выразна паказваюць пакліканне ўсіх хрысціян і вызнаўцаў іншых рэлігій да сведчання таго, што сястрой рэлігіі з’яўляецца не гвалт, а мір.

“Мы можам вызнаваць гэтага разам, і чым больш хрысціян будзе рабіць гэта супольна і мець згоду паміж сабой, тым больш пераканаўчым гэта можа быць у дыялогу з іншымі рэлігіямі”, - дадаў ён.

Іерарх з жалем адзначыў, што вайна Украіне сведчыць пра адваротнае: хрысціяне ваююць супраць хрысціян, і нават больш за тое – праваслаўныя супраць праваслаўных. “Гэта поўная аберацыя, і, вядома, гэта дрэнна сведчыць пра сітуацыю з мірам у свеце. Таму мы павінны зрабіць усё, што ў нашых сілах, каб зноў знайсці згоду адносна таго, што мэта рэлігіі – мір і мы павінны спачатку знайсці яго паміж намі, хрысціянамі”, - сцвердзіў ён, падкрэсліваючы, што цяжкія праблемы трэба вырашаць праз дыялог.
 

13 верасня 2022, 12:51