Папа прызначыў новага Прамотара справядлівасці
Францішак здзейсніў змены ў пракурорскай сістэме Ватыкана і ўвёў новую пасаду дапаможнага прамотара справядлівасці.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Папа прыняў адстаўку, прадстаўленую Джан П’ера Мілана, з пасады Прамотара справядлівасці Дзяржавы Ватыкан, і прызначыў на яго месца Алесандра Дзідзі, выкладчыка крымінальна-працэсуальнага права ва Універсітэце Калабрыі.
Пантыфік прызначыў і дапаможнага прамотара справядлівасці. Ім стаў Сэціміа Карміньяні Карыдзі, былы выкладчык кананічнага і касцёльнага права ў Рымскім універсітэце Tor Vergata і выкладчык ватыканскага права ў Школе ватыканскага права Універсітэта Lumsa.
24 верасня 2022, 10:38