Святы Пасад і Казахстан падпісалі дамову аб візах для місіянераў
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Дамова мае на мэце больш шырокую рэалізацыю артыкула 2 двухбаковага пагаднення ад 24 верасня 1998 года, спрашчаючы выдачу віз і відаў на жыхарства для замежных святароў і законнікаў, якія займаюцца душпастырствам сярод католікаў у Казахстане. Дакумент складаецца з прэамбулы і васьмі параграфаў, ён накіраваны на далейшае паглыбленне сяброўскіх сувязяў і супрацоўніцтва паміж бакамі, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
Дамова была падпісана арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, Сакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, і Намеснікам Прэм’ер-міністра і Міністрам замежных спраў Казахстана Мухтарам Тлеўбердзі. Яна ўвойдзе ў сілу пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі.