Арцыбіскуп Галахер распачаў візіт у Алжыр
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Ватыканскі дыпламат распачне сваё падарожжа з ушанавання памяці загінулых у вайне за незалежнасць Алжыру ля Помніку славы і мучаніцтва ў сталіцы гэтай паўночнаафрыканскай краіны. Затым ён сустрэнецца з Міністрам замежных спраў, Міністрам унутраных спраў, Міністрам рэлігійных спраў і рэктарам Вялікай мячэці Алжыру. Завершыцца дзень перамовамі з Прэзідэнтам краіны Айменам Бенабдэрахманам.
26 кастрычніка арцыбіскуп Галахер наведае кляштар Цібірын, вядомы тым, што ў ім служылі сем французскіх трапістаў, выкрадзеных і забітых ісламістамі ў 1996 годзе. Потым ён звернецца да членаў дыпламатычнага корпуса і грамадзянскіх уладаў, а на завяршэнне візіту сустрэнецца з мясцовай каталіцкай супольнасцю.
Падарожжа Сакратара па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі ў Алжыр прымеркавана да 50-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і гэтай краінай.