Кардынал Марыё Грэк Кардынал Марыё Грэк 

Кардынал Грэк: новы этап Сінода – чарговы момант распазнавання

“Божы народ згодны з тым, што сёння Касцёл патрабуе глыбокага аднаўлення”, - адзначыў кардынал Марыё Грэк падчас прэзентацыі працоўнага дакумента кантынентальнага этапу Сінода Біскупаў.

Ян Глінскі

Генеральны сакратар Сінода акрэсліў змест згаданага дакумента як выразнае сведчанне трываючага ў Касцёле працэсу. Па яго словах, дасланыя ў Ватыкан справаздачы сведчаць пра багатыя плёны, якія далі кансультацыі. Рэдактары дакумента былі здзіўлены асаблівым падабенствам у мностве адказаў, што прыйшлі з вельмі розных касцёльных і культурных кантэкстаў.

“Кантынентальны этап з’яўляецца чарговым момантам распазнавання, у якім сем кантынентальных сходаў змогуць ацаніць, ці адпавядае атрыманы імі дакумент рэчаіснасці і чаканням Касцёла на іх кантыненце, і наколькі”, – сцвердзіў кардынал Грэк.

“Каб гэты этап быў арганічным у сінадальным працэсе, кантынентальныя сходы павінны быць звязаныя таксама з дынамікай прароцтва-распазнавання. Гэта можа адбыцца толькі праз вяртанне дакумента да суб’екта прароцтва, а значыць да Божага народа, які жыве ў мясцовых Касцёлах. Такі выбар адпавядае не арганізацыйным крытэрыям, а сінадальнаму прынцыпу: праз дасыланне дакумента біскупам мясцовых Касцёлаў да Божага народа вяртаецца плён працэсу, распачатага ад кансультацый у мясцовых Касцёлах. Калі мы сапраўды зможам распазнаць, што Святы Дух прамаўляе да Касцёла, слухаючы Божы народ, то мы павінны вярнуць гэты дакумент народу, які жыве ў Касцёлах. Добра было б, калі б у кожным Касцёле гэты тэкст чытаўся з шырокім удзелам Божага народу”, - сцвердзіў Генеральны сакратар Сінода.
 

28 кастрычніка 2022, 09:14