Пошук

Сцяг Швейцарыі. Ілюстрацыйнае фота Сцяг Швейцарыі. Ілюстрацыйнае фота 

Пасольства Швейцарыі пры Святым Пасадзе афіцыйна пачало працу

Пачало працу пасольства Швейцарыі пры Святым Пасадзе. Пра гэта паведаміў кіраўнік дыпламатычнай місіі Дэніс Кнобель.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пакуль сядзіба знаходзіцца на П’яцца-дэль-Попала ў цэнтры Рыма, у канцы сакавіка 2023 года плануецца пераезд ва ўласны будынак на вуліцы Крэшэнцыа, недалёка ад Ватыкана. Афіцыйнае распачацце дзейнасці місіі адбылося ў маі 2022 года. На ім прысутнічаў Прэзідэнт Швейцарыі Іньяцыа Касіс.

Рашэнне аб адкрыцці асобнага пасольства Швейцарыя прыняла ў 2021 годзе. Яно было прымеркавана да 100-годдзя аднаўлення дыпламатычных адносін са Святым Пасадам.

Дыпламатычныя адносіны паміж Швейцарскай Канфедэрацыяй і Святым Пасадам маюць доўгую гісторыю. Папы былі прадстаўлены ў Швейцарыі з 1586 года з перапынкам у 1873-1920 гадах. З іншага боку, Швейцарыя прызначала сваіх паслоў пры Святым Пасадзе толькі з 1991 года. Яны не былі рэзідэнтамі Рыма.

Новае швейцарскае дыпламатычнае прадстаўніцтва таксама будзе займацца адносінамі з Мальтай і Сан-Марына.
 

05 кастрычніка 2022, 11:10