Пасольства Швейцарыі пры Святым Пасадзе афіцыйна пачало працу
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Пакуль сядзіба знаходзіцца на П’яцца-дэль-Попала ў цэнтры Рыма, у канцы сакавіка 2023 года плануецца пераезд ва ўласны будынак на вуліцы Крэшэнцыа, недалёка ад Ватыкана. Афіцыйнае распачацце дзейнасці місіі адбылося ў маі 2022 года. На ім прысутнічаў Прэзідэнт Швейцарыі Іньяцыа Касіс.
Рашэнне аб адкрыцці асобнага пасольства Швейцарыя прыняла ў 2021 годзе. Яно было прымеркавана да 100-годдзя аднаўлення дыпламатычных адносін са Святым Пасадам.
Дыпламатычныя адносіны паміж Швейцарскай Канфедэрацыяй і Святым Пасадам маюць доўгую гісторыю. Папы былі прадстаўлены ў Швейцарыі з 1586 года з перапынкам у 1873-1920 гадах. З іншага боку, Швейцарыя прызначала сваіх паслоў пры Святым Пасадзе толькі з 1991 года. Яны не былі рэзідэнтамі Рыма.
Новае швейцарскае дыпламатычнае прадстаўніцтва таксама будзе займацца адносінамі з Мальтай і Сан-Марына.