Прэзідыум епіскапату Германіі на кансультацыях у Ватыкане
4 кастрычніка 2022 года адбылася сустрэча прэзідыума Канферэнцыі Біскупаў Германіі з кіраўніцтвам Сінода Біскупаў, - паведамілі ў Twitter Генеральнага сакратарыята Сінода Біскупаў.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Сустрэча, якая праходзіла ў сардэчнай атмасферы, стала магчымасцю прадставіць Дакумент для кантынентальнага этапу сінадальнага працэсу, распрацаваны мінулымі тыднямі ў італьянскім Фраскаці, - гаворыцца ў паведамленні.
На далучаным здымку побач з Генеральным сакратаром Сінода Біскупаў, кардыналам Марыё Грэкам і падсакратарамі: біскупам Луісам Марынам дэ Сан-Марцін і сястрой Наталі Бекар можна ўбачыць старшыню нямецкага епіскапату біскупа Георга Бэтцынга, віцэ-старшыню біскупа Франца-Ёзэфа Бодэ, а таксама генеральнага сакратара доктар Бэатэ Гілес.
05 кастрычніка 2022, 10:03