Святы Пасад і Кітай прадоўжылі дзеянне дамовы аб біскупах
22 кастрычніка 2022 года было працягнута дзеянне Часовага пагаднення аб прызначэнні біскупаў паміж Святым Пасадам і Кітаем. Ватыканскі бок мае намер працягваць дыялог.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Святы Пасад і Кітайская Народная Рэспубліка пасля адпаведных кансультацый і ацэнак дамовіліся прадоўжыць яшчэ на два гады дзеянне Часовага пагаднення аб прызначэнні біскупаў, падпісанага 22 верасня 2018 года і ўпершыню прадоўжанага 22 кастрычніка 2020 года.
Ватыканскі бок мае намер працягваць паважлівы і канструктыўны дыялог з кітайскім бокам для плённай рэалізацыі вышэйзгаданага Пагаднення і далейшага развіцця двухбаковых адносін з мэтай прасоўвання місіі Каталіцкага Касцёла і дабра кітайскага народа”, - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.
22 кастрычніка 2022, 12:10