У Ватыкане пройдзе сусветная прэм’ера фільма пра Laudato si’
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Стужка мае на мэце паказаць, што чалавецтва мае сілы для таго, каб спыніць экалагічны крызіс. У аснове яе сюжета гісторыя падарожжа ў Рым, на сустрэчу са Святым Айцом, розных лідараў, якія знаходзяцца на перадавой абароны нашага супольнага дома.
Галоўнымі дзеючымі асобамі фільма з’яўляюцца прадстаўнік карэнных народаў Амазоніі, бежанец і студэнт з Сенегалу, малады індыйскі актывіст і два навукоўцы з ЗША. Праз дыялог з Папам і паміж сабой яны знайшлі новую надзею для нашага супольнага дома, - гаворыцца ў прэс-рэлізе. На экране з’яўляецца таксама кардынал Раньера Канталамеса, прапаведнік Папскага дома з 1980 года, які распавядае пра старажытныя францішканскія карані Апостальскага ліста Францішка Laudato si’.
Карціна была знята камандай Off the Fence, лаўрэата прэміі Оскар за дакументальную стужку Мой настаўнік-васьміног (2020), у супрацоўніцтве з міжнародных рухам Laudato si’. Рэжысёр – Нікалас Браўн. У арганізацыі здымак дапамагалі ватыканскія Дыкастэрыя па камунікацыі і Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Паглядзець фільм можна будзе бясплатна на платформе YouTube Originals.