Францішак прызначыў нунцыя пры Еўрапейскім саюзе
26 лістапада 2022 года Францішак прызначыў новым Апостальскім нунцыем пры Еўрапейскім саюзе ірландскага біскупа Ноэля Трэйнара, адначасова надаўшы яму годнасць арцыбіскупа.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Трэйнар нарадзіўся ў Сільверстрыме, у Ірландыі, 25 снежня 1950 года. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1976 годзе. З 31 сакавіка 1993 года быў генеральным сакратаром Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці (COMECE), якая знаходзіцца ў Бруселі. 22 лютага 2008 года быў прызначаны біскупам Даўна і Конара ў Ірландыі.
Цяпер ён будзе займаць пасаду, якую з 8 мая 2021 па 2 снежня 2021 года займаў арцыбіскуп Альда Джардана, заўчасна памерлы з-за ўскладненняў са здароўем, выкліканых каронавірусам.
26 лістапада 2022, 12:38