Брат Кансалманьё: космас дазваляе па іншаму паглядзець на праблемы
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Дырэктар Ватыканскай астранамічнай абсерваторыі пракаментаваў запуск касмічнай капсулы Арыён на арбіту Месяца, які адбыўся на мінулым тыдні ў рамкам праекта НАСА Артэміда-1. Беспілотная місія з’яўляецца першым этапам праграмы, у рамкай якой плануецца даставіць чалавека на натуральны спадарожнік Зямлі ў канцы 2025 года.
У каментары для каталіцкага інфармацыйнага агенцтва SIR Кансалманьё зазначыў, што “вітаецца любы прагрэс у сферы палётаў у космас з чалавекам на борце”.
Езуіт спаслаўся на знакаміты здымак Узыход Зямлі, зроблены астранаўтамі Апалона-8 у 1968 годзе, “які даў нам зразумець, наколькі маленькая і каштоўная наша планета”: “Куды б мы ні направіліся ў сусвеце, мы зможам сустрэцца з Богам – і гэта нам патрэбна!”, - заключыў дырэктар Ватыканскай абсерваторыі.