Ватыкан арганізаваў бясплатны медыцынскі агляд для бедных
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Прарэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі распавёў пра розныя ініцыятывы, запланаваныя на гэты час у Рыме і ва ўсім свеце.
У Вечным горадзе людзі, якія жывуць у нястачы, маюць магчымасць скарыстацца бясплатным медыцынскім аглядам у мабільнай клініцы на плошчы святога Пятра. Атрымаюць таксама адмысловую падтрымку многія сем'і. Ужо традыцыйна, у нядзелю ў Ватыкане арганізуюць абед для бедных.
Як адзначыў арцыбіскуп Фізікела, такія ж і іншыя ініцыятывы ўсё часцей рэалізуюцца ў шматлікіх дыяцэзіях у свеце, што робіць Сусветны дзень бедных пунктам адліку для супольнасці вернікаў. Ён звярнуў увагу на тое, што на ўсе праекты гэтага года налажыла адбітак сітуацыя ва Украіне.
“Не будзем забывацца, што ў бедных няма меж – у бедных твары пазначаны беднасцю, а не нацыянальнасцю”, - падкрэсліў ватыканскі іерарх. Ён заклікаў быць салідарнасці з украінскімі бежанцамі і адмовіцца ад эгаізму, хоць усе “на сваёй скуры адчуваюць наступствы вайны”.