Ватыкан: пленарная сесія Дыкастэрыі па камунікацыі
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Пасяджэнне распачалося Імшой у ватыканскай базыліцы святога Пятра, якую раніцай 10 лістапада цэлебраваў кардынал Маўра Гамбэці, архіпрэзбітэр базылікі і член Дыкастэрыі. У гаміліі іерарх казаў пра камунікацыю, якая з дапамогай моўных, візуальных, віртуальных і лічбавых інструментаў можа наблізіць нас да таямніцы жыцця, але толькі калі будзе нараджацца ў глыбіні душы, уражанай Божым Валадарствам.
Кардынал Гамбэці зазначыў, што камунікацыя Касцёла – гэта евангелізацыя, якая адкрывае на тры заклікі Езуса: прыйсці да Яго, спазнаць Яго міласэрнасць і, як Ён, быць міласэрнымі да іншых.
Пленарная сесія Дыкастэрыі па камунікацыі праходзіць у Балонскай зале Апостальскага палацу Ватыкана пад кіраўніцтвам прэфекта гэтага ватыканскага ведамства Паўла Руфіні. У нарадзе прымаюць удзел члены Дыкастэрыі, а таксама яе дарадцы.
12 лістапада Францішак прыме на аўдыенцыі ў Клементыйскай зале Апостальскага палацу ўсіх супрацоўнікі СМІ Святога Пасаду, дзелячычы з імі сваімі думкамі пра выклікі, якія стаяць перад ватыканскай камунікацыяй, а таксама даючы парады журналістам і экспертам.