Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Новая інфармацыя пра пахаванне Бэнэдыкта XVI

Цела Бэнэдыкта XVI будзе спачываць у кляштары Mater Ecclesiae на тэрыторыі Ватыкана да раніцы панядзелка 2 студзеня 2023 года. Ніякіх афіцыйных візітаў і публічных малітваў у гэты час не прадугледжана.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У той жа дзень, пачынаючы з 9.00, цела будзе выстаўлена для наведвання ў базыліцы святога Пятра. Храм будзе адчынены ў панядзелак з 9.00 да 19.00, у аўторак і сераду – з 7.00 да 19.00.

Пахавальныя ўрачыстасці, якія ўзначаліць Францішак, пройдуць на плошчы святога Пятра ў чацвер 5 студзеня ў 9.30. Квіткі для ўдзелу не прадугледжаны.

У пахаванні прымуць удзел афіцыйныя дэлегацыі Германіі і Італіі.
 

31 снежня 2022, 17:20