Пантыфік прымае ўдзел у пасяджэнні Рады кардыналаў
У Ватыкане пад кіраўніцтвам Святога Айца праходзіць пасяджэнне Рады кардыналаў, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Нарада пачалася 5 снежня 2022 года. Іншай інфармацыі ў лаканічным ватыканскім камюніке не прыводзіцца.
Вядома, што заданнем органа, створанага 13 красавіка 2013 года, была распрацоўка і рэдагаванне Апостальскай канстытуцыі Praedicate Evangelium – якая была абвешчана 19 сакавіка 2022 года, а таксама падтрымка Святога Айца ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам.
Членамі Рады з’яўляюцца кардыналы: П’етра Паралін, Джузэпэ Бэртэла, Оскар Радрыгес Марадзьяга, Рэйнхард Маркс, Шон Патрык О’Мэлі, Освальд Грасіас, Фрыдалін Амбонга Бесунгу. Сакратар структуры – біскуп Марка Мэліна.
06 снежня 2022, 09:42