У Ватыкане прадставяць папскае пасланне на Сусветны дзень міру
16 снежня 2022 года Зала Друку Святога Пасада правядзе прэзентацыю паслання Францішка на 56-ы Сусветны дзень міру, які адзначаць 1 студзеня 2023 года.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Сёлетняя тэма: Ніхто не можа выратаваць сябе ў адзіночку. Адштурхнуцца ад COVID-19 і разам пайсці шляхамі міру.
Сваімі думкамі пасля прачытання тэксту падзеляцца: кардынал Майкл Чэрны, прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека; сястра Алесандра Смерылі, сакратар гэтай жа Дыкастэрыі; Максіма Тарэра, галоўны эканаміст ФАО.
Сімонэ Крысцікі, аўтар песень, пісьменнік, тэатральны рэжысёр і акцёр, выканае твор са свайго музычнага рэпертуару.
Сустрэча з журналістамі будзе трансліравацца ў прамым эфіры на Youtube-канале Vatican News.
14 снежня 2022, 11:56